Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Беларускамоўны дзень у ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы”

01.10.2020

Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!

Лідзія Полазава

Кожны чацвер у ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы” праходзiць беларускамоўны дзень, калі ўсе работнікі і выхаванцы на працягу гэтага дня размаўляюць па-беларуску, вывучаюць нацыянальныя звычаі і традыцыі. Маляты здзяйсняюць падарожжа паводле беларускіх казак, вершаў, загадак, забаўлянак і разнастайных беларускіх гульняў.

1 кастрычніка з выхаванцамі сярэдняй групы быў праведзены музычны занятак на беларускай мове. На працягу ўсяго занятку дзеці знаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі і культурай, а таксама з беларускімі музычнымі інструментамі. Праспявалі песню “Восень”, з задавальненнем гралі на музычных інструментах, такіх як цымбалы, свісцёлка, бразгалкі, лыжкі, трашчотка, дудачка, гармонік, ложкі і бубны, адгадвалі загадкі. Слухалі музычныя народныя творы і творы беларускіх аўтараў. Дзяўчынкі прыгожа выканалі беларускі народны танец “Купалінка”. Усе разам гулялі ў розныя гульні - “Мікіта”, “Цудоўны ураджай”, “Мае лапці”. Дзецям вельмі спадабалася, у іх быў цудоўны настрой.

Шануйце і беражыце родную мову!

Музычны кіраўнік

ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы”

Н.І.Жыгун

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи