Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Беларускамоўны дзень

06.04.2018

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей – адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту. Фарміраванню ў дашкольнікаў цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць ёю дазваляе беларускамоўны дзень, які ў нашай дашкольнай установе арганізуецца кожны чацвер.

5 красакавіка ў яслях-саду прайшоў беларускамоўны дзень. На працягу дня ўсе педагогi размаўлялi з выхаванцамi на роднай мове, а таксама знаёмiлi з нацыянальным касцюмам, беларускiм арнаментам, вырабамi народных умельцаў.

Нашы самыя маленькія выхавальнікі 1 малодшай групы № 1 у гэты дзень вучыліся эмацыянальна ўспрымаць казку “Курачка Раба” і расказваць яе на беларускай мове. А выхаванцы 1 малодшай групы № 2 вялі гутарку на тэму “Мая сям’я”, вучыліся пазнаваць сваю сям’ю на фотаздымках і з павагай расказваць пра яе.

Рабяты 2 малодшай групы № 1 на занятку па элементарнаму матэматычнаму ўяўленню “На птушыным двары” вучыліся пазнаваць хатнія жывёлы і параўноўваць іх з геаметрычнымі формамі. У 2 малодшай групе № 2 дзеці самастойна складалі апавяданне па казцы “Курачка Раба”. Выхавальнікі 2 малодшай групы № 3 разважалі на тэму “Мая радзіма – Беларусь”, дзе пад час размовы выхавацель фарміравала ў дзяцей патрыятычныя пачуцці.

У сярэдняй групе вялася гутарка пра беларускія цацкі. У спецыяльнай сярэдняй групе і спецыяльнай старэйшай групе праводзілася гутарка “Падарожжа ў беларускамоўны край”. Дзеці знаёміліся з ветлівымі беларускімі словамі: “Добры дзень”, “Дзякуй”, “Калі ласка” і г.д.

У старэйшай групе № 1 і № 2 на занятку “Развіццё беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін” выхаванцы знаёміліся з пералётнымі птушкамі. Яны вучыліся складаць невялікія апавяданні па малюнкам, утвараць складальныя прыметнікі, дзеясловы, выхоўваць любоў да роднай мовы, да роднай старонкі.

Багрова Святлана Іванаўна,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи