Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

У адказе за сваіх гадаванцаў

17.02.2017

У апошні час узнікае шмат пытанняў па парушэннях правілаў утрымання хатняй жывёлы. І варта адзначыць, што прадстаўнікі сельвыканкамаў і  супрацоўнікі міліцыі даволі актыўна працуюць у гэтым накірунку. Гаспадары тых жа сабак, якія свабодна бадзяюцца па вёсках, ды яшчэ і без наморднікаў, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Але часам узнікаюць спрэчныя сітуацыі, у якія работнікам пракуратуры даводзіцца ўносіць яснасць.

Так, жыхарка адной з вёсак раёна звярнулася ў міліцыю са скаргай на суседа, які на сваім двары ўтрымлівае сабаку. Ён па начах вельмі моцна брэша і не дае адпачываць. Супрацоўнік міліцыі выехаў на месца і не знайшоў парушэнняў у правілах утрымання жывёлы, якія рэгламентуюцца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 834 ад 4 чэрвеня 2001 года. І толькі пасля таго, як жанчына звярнулася ў пракуратуру, яе праблема была вырашана.

Справа ў тым, што ўчастковым інспектарам не была дадзена ацэнка дзеянням гаспадара сабакі з боку гледжання іншых нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць парадак карыстання жылымі памяшканнямі.

Так, згодна з пунктам 7.10 правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 399 ад 21 мая 2013 года, грамадзяне з 23.00 да 7.00 не павінны здзяйсняць дзеянні, якія ствараюць вібрацыю і шум (у тым ліку  ігру на музычных інструментах, гучную размову і спевы, прымяненне піратэхнічных сродкаў, выкананне бытавых (рамонтных) работ, правядзенне  ручных пагрузачна-разгрузачных работ, рэзкае закрыццё дзвярэй, утрыманне жывёлы і іншыя дзеянні).

Такім чынам, відавочна ўпушчэнне ў сваёй рабоце супрацоўнікам міліцыі і непрыняцце ім адпаведным мер уздзеяння на парушальніка. А менавіта ім і з’яўляецца гаспадар сабакі. Калі маеш хатнюю жывёлу, павінен несці за яе адказнасць.

У нас вельмі грунтоўная і даволі дакладная заканадаўчая база, варта толькі ёю граматна карыстацца.

Вадзім БАГАТКА,

намеснік пракурора

Ганцавіцкага раёна

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи