Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Беларускiя народныя стравы

12.11.2020

Сёння, у рамках беларускамоўнага дню ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” выхавальнiк Вольга Мiкалаеўна Заяц з выхавальнiкамi старэйшай группы № 1 правяла занятак «Беларускiя народныя стравы». Занятак быў праведзены ў фармаце сюжэтна-ролевай гульнi.

Вось як гэта было…

Усе ўдзельнiкi гульнi вярнулiся ў мiнулае, дзе дзецi завіталі ў госцi да выхавальнiка. Вольга Мiкалаеўна прапанавала прайсцi ў пакой i прысесцi за стол. Падарожжа адбывалася ў цеплай i благапрыемнай абстаноўцы за кубачкам гарачай, смачнай i салодкай гарбаты. Дзецi расказалi гаспадынi пра стравы, якiя яны больш за ўсяго любяць, а Вольга Мiкалаеўна пазнаёмiла дзяцей з беларускiмi народнымi стравамi i раскрыла сакрэтны рэцэпт духмяных i смачных дранiкаў. Выхавальнiкi ўважлiва слухалi i паабяцалі, што падзеляцца рэцэптам з матулямi i бабулямi. Пакуль iшла размова ў гаспадынькi ў печы падаспелі смачныя, духмяныя дранiкi з салодкiм маслам.

Вольга Мiкалаеўна частавала ўсiх дзяцей блiнами. Усе елі са смакам, запiвалi гарбатай i дзякавалi гаспадыню.

Пасля цікавай сустрэчы, усе яе удзельнікі засталiся вельмі задаволены!

Гульня дапамагла выхаванцам з цікавасцю пазнаемiцца з нацыянальнай беларускай кухняй, замацаваць назвы страў на беларускай мове, папрактыкавацца ў развiццi маўлення і культуры маўленчых зносiн.

Беларускамоўныя дні ў дашкольнай установе, дапамагаюць выхоўваць у дзяцей павагу і любоў да сваёй краiны i гонар за яе жыхароў!

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи