«Сустракайте Каляду»
13.01.2025
Надышлі калядныя дзянькі –
Адзвінелі на катку канькі.
Вечарам ля кожнага двара
"Шчодрыкі" спявае дзетвара.
І спадае з неба белы пух,
Каб святлейшым стала ўсё наўкруг.
Дзякуй Богу, добры снег ідзе,
Шчодры вечар Каляду вядзе!
Са старажытных дзён прыйшло да нас свята нашых дзядуляў i бабуль - Калядкi. Калядоўшчыкi хадзілі падварах спявалi велічальныя песні i шчадроўкi, у якіх зычылi дабрату i шчасця, славілі гаспадароў, жадалі ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Усе з нецярпеннем чакалі прыходу калядоўшчыкаў. Людзі лічылі, што да каго яны зойдуць, той двор у новым годзе удачлівы будзе, з дастаткам і прыбыткам. За такія калядкі гаспадары частавалі калядоўшчыкаў пірагамі, булкамі, цукеркамі, дробнымі манетамі.
13 студзеня у ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Ганцавічы” праводзіліся Святочныя калядкі. Выхазванцы старэйшых груп сумесна з музычнымі кіраўнікамі Жыгун Н.І., Кляўчэня Н.М. і выхавацелем Ільюкевіч Т.В. падрыхтавалі для ўсіх вясёлае забаўляльнае выступленне. Дзеці-калядоўшчыкі у прыбраных касцюмах з музычнымі інструментамі, з песнямі і заклічкамi, з пажаданнямі багацця і шчасця смела хадзілі па групах віншуючы ўсіх са святам.
Свята «Каляда» не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.