Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Беларускамоўны дзень ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы» сумесна з Ганцавіцкім раённым домам рамёстваў

23.01.2020

Удасканаленне якасці навучання і выхавання ў дашкольнай установе напрамую залежыць ад узроўню падрыхтоўкі педагогаў. Бясспрэчна, што гэты ўзровень павінен пастаянна расці, і самаадукацыя з’яўляецца патрэбай творчага і адказнага чалавека любой прафесіі, тым больш для прафесіі з падвышанай маральнай і сацыяльнай адказнасцю, якой з'яўляецца прафесія педагога дашкольнай адукацыі.

З мэтай самаадукацыі і пашырэння сваіх ведаў аб беларускай спадчыне і беларускіх традыцыях педагогі ДУА "Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы" супрацоўнічаюць з Ганцавіцкім раённым домам рамёстваў. Дырэктар Дома рамёстваў Ала Васiльеўна Занька, са сваім творчым калектывам заўсёды арганізоўвае пазнавальныя мерапрыемствы для педагогаў і дзяцей, якія з'яўляюцца крыніцай ведаў пра наш народ, нашы традыцыі і нашу малую Радзіму Ганцаўшчыну. За што мы ім вельмі ўдзячны!

Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска – беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца русская мова, а беларуская выступае для іх, як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна – культурная сацыялізацыя дзяцей.

Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з’язляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе і з рускай мовай, аднак іх маўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой – небудзь адной моўнай сістэмы. Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальнага стаўлення да абедзвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў, асаблівасці руска – беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага і беларускага маўлення дашкольнікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай. Таму, з мэтай садзейнічання павышэнню ўзроўня ведаў бацькоў і педагогаў па навучанню дзяцей беларускай мове ва ўмовах білінгвальнай адукацыі ў нашай ўстанове дашкольнай адукацыі арганізоўваецца беларуска моўны дзень.

Кожны чацвер у дзяржаўнай установе адукацыі "Яслi-сад № 4 г. Ганцавічы" выхавацелi праводзяць заняткі па развіцці беларускага маўлення ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак. Музычныя кіраўнікі Кляўчэня Наталля Міхайлаўна і Жыгун Ніна Іванаўна штогод праводзяць беларускія народныя святы, такія як "Калядкі", "Багач", "Восеньскі кірмаш", “Купалле”, "Гуканне вясны", "Вялік дзень" і іншыя.

Так і цяпер супрацоўнікі Дома рамёстваў паказалі майстар-клас па правядзенні "Вячорак" для педагогаў ДУА "Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы". Весела і насычана прайшла сустрэча. На працягу ўсяго свята, якое прайшло ў фармаце вячорак, панаваў добры настрой і ўсе госці перанесліся ў атмасферу сапраўднага вечара: сустракалі гасцей, частавалі іх, спявалі, танчылі, гулялі ў гульні і канечне ж варажылі. Творчы і таленавіты калектыў Дома рамёстваў, як заўсёды ўразіў сваіх гледачоў сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю.

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи