Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

«Сустракайце Каляду»

15.01.2020

Надышлі калядныя дзянькі –

Адзвінелі на катку канькі.

Вечарам ля кожнага двара

«Шчодрыкі» спявае дзетвара.

І спадае з неба белы пух,

Каб святлейшым стала ўсё наўкруг.

Дзякуй Богу, добры снег ідзе,

Шчодры вечар Каляду вядзе!

Са старажытных дзен прыйшло да нас свята нашых дзядуляў i бабуль – Калядкi. Калядоўшчыкi хадзілі падварах спявалi велічальныя песні i шчадроўкi, у якіх зычылi дабрату i шчасця, славілі гаспадароў, жадалі ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе. Усе з нецярпеннем чакалі прыходу калядоўшчыкаў. Людзі лічылі, што да каго яны зойдуць, той двор у новым годзе удачлівы будзе, з дастаткам і прыбыткам. За такія калядкі гаспадары частавалі калядоўшчыкаў пірагамі, булкамі, цукеркамі, дробнымі манетамі.

Так, на святочным тыдні 14 студзеня 2020 года, у ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» святкавалі Калядкі. Выхаванцы старэйшай групы № 2, выхавальнік Швайко А.С, сумесна з музычным кіраўніком Жыгун Н.І. падрыхтавалі для ўсіх вясёлае забаўляльнае выступленне. Дзеці-калядоўшчыкі у прыбраных касцюмах з музычнымі інструментамі, з песнямі і заклічкамi, з пажаданнямі багацця і шчасця смела хадзілі па групах з вясёлымі песнямі і пацешнымі Калядамі, віншуючы ўсіх са святам,гулялі ў народныя гульні.

Нашы выхаванцы атрымалі не толькі незабыўныя эмоцыі, але і змаглі дакрануцца да вытокаў культуры беларускага народа, яго традыцый. Свята «Каляда» не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.

Дзеці накалядавалі цэлую торбачку пачастункаў. Вясёлыя, шчаслівыя, яны яшчэ доўга дзяліліся адзін з адным ўражаннямі, успамінаючы выдатна праведзены дзень!

Каляда, каляда,

Хай абходзіць вас бяда.

І няхай на ваш парог

Прыйдзе радасць у Новы год!

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи