Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, запрасіў дзяцей дзіцячага садка № 4 на калядную дзею “Цар Ірад” традыцыйнага лялечнага тэатра "Батлейка".
Нашы продкі ўмелі не толькі працаваць, але і адпачываць. Ад смутку і нуды іх ратаваў батлеечны тэатр. Батлейка мае выгляд скрынкі, у якой рухаюцца лялечныя персанажы. У традыцыйных прадстаўленнях магло дзейнічаць да 40 персанажаў. Гэта ўласна святая сям’я, пастушкі, анёлы, цар Ірад, стражнік, а таксама народныя героі – чорт, смерць, пан, цыган, казак, габрэй і інш.
Наведнікі каляднай дзеі, не толькі пазнаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі і даведаліся, як калісьці забаўляліся нашыя продкі, але яшчэ і змайстравалі сабе ўласную ляльку для батлеечнага тэатра.