26.02.2026
Тыдзень «Роднай мовы»

З 20 па 26 лютага 2026 года ў ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы» прайшоў тыдзень «Роднай мовы» ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы. У гэты тыдзень у дзіцячым садку былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму тыдню. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго і жадалі добрай раніцы на беларускай мове. Таксама на працягу ўсяго тыдня з усімі дзецьмі ў дзіцячым садку былі праведзены розныя мерапрыемствы: арганізавана чытанне беларускіх народных казак «Пых», праведзены гутаркі «Слова за словам, роднага парога», «Мая Радзіма Беларусь», «Беларускія народныя інструменты», «Нашы першыя крокі», «Размаўляй па-беларуску», «Сэрца народа - яго мова», «Пагуляем у роднае слова».

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)