Надышлі калядныя дзянькі –
Адзвінелі на катку канькі.
Вечарам ля кожнага двара
"Шчодрыкі" спявае дзетвара.
І спадае з неба белы пух,
Каб святлейшым стала ўсё наўкруг.
Дзякуй Богу, добры снег ідзе,
Шчодры вечар Каляду вядзе!
Са старажытных дзён прыйшло да нас свята нашых дзядуляў i бабуль - Калядкi. Гэта славянскі звычай калядавання, які прыносіць у хату цяплыню, святло і надзею. Калядоўшчыкi хадзілі па дварах спявалі велічальныя песні i шчадроўкi, у якіх зычылi дабрату i шчасця, славілі гаспадароў, жадалі ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Усе з нецярпеннем чакалі прыходу калядоўшчыкаў. Людзі лічылі, што да каго яны зойдуць, той двор у новым годзе удачлівы будзе, з дастаткам і прыбыткам. За такія калядкі гаспадары частавалі калядоўшчыкаў пірагамі, булкамі, цукеркамі, дробнымі манетамі.
13 студзеня 2026 года ў ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Ганцавічы” праводзіліся Святочныя калядкі. Выхаванцы старэйшых груп сумесна з музычным кіраўніком Жыгун Н.І., выхавацелем Рабцэвіч І.С. і памочнікам выхавацеля Блажэвіч І.Р. падрыхтавалі для ўсіх вясёлае забаўляльнае выступленне. Дзеці-калядоўшчыкі у прыбраных касцюмах з музычнымі інструментамі, з песнямі і заклічкамi, з вясёлымі пляскамі, з пажаданнямі багацця і шчасця хадзілі па групах віншуючы ўсіх са святам. Дзеці весела правялі час, пакінуўшы ў сэрцы часцінку ўспамін аб свяце.
Свята «Каляда» не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.
Музычны кіраўнік
Жыгун Ніна Іванаўна



