Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Янка Купала
Кожны чацвер месяца ў ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы" праводзіца беларускамоўны дзень. У гэты дзень дарослыя і дзеці стараюцца размаўляць на беларускай мове. Змалку, паступова, праз засваенне роднай мовы выхаванцы знаёмяцца з духоўнымі каштоўнасцямі свайго народа, авалодваюць скарбамі нацыянальнай культуры, зацікаўленасцю к родным словам.
Сёння, у чарговы беларускамоўны дзень, 19 снежня ў музычнай зале сустрэлiся выхаванцы спецыяльнай сярэдняй групы з цяжкімі парушэннямі маўлення на музычным занятку. Выхаванцы праспявалі песню "Зайка", гулялі на музычных інструментах кампазіцыю па матывах беларускіх народных песень, танцавалі беларускі танец "Бульба", адгадвалі загадкі і гулялі ў беларускія народныя гульні "Верабей", "Ручаёк". Музычны занятак прайшоў цікава, пазнавальна і натхнёна.
Шануйце мову родную! Багатую і мілагучную!
Музычны кіраўнік
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”
Жыгун Ніна Іванаўна

