19.09.2024
Беларускамоўны дзень “Мы збіралі ўраджай”

19 верасня 2024 года ў ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” ў дзень беларускай мовы ў спецыяльнай старэйшай групе прайшоў занятак на тэму “Мы збіралі ўраджай”. На занятку дзеці адгадвалі загадкі пра восень, адказвалі на пытанне, што нам восень падарыла. У час падарожжа, выхаванцы апынуліся ў гасцях ў гаспадынькі, дапамаглі ёй сабраць ураджай, перакладвалі назвы гародніны і садавіны на беларускую мову. Вельмі спадабаліся дзецям гульні: “Цудоўны мяшэчак”, “Хто хутчэй збярэ ўраджай”, “Збяры бульбу”. Дзеці разважалі, што можна прыгатаваць з садавіны і гародніны. Найбольшую колькасць страў, яны назвалі з бульбы. У канцы занятку гаспадынька пачаставала дзяцей беларускай нацыянальнай стравай - дранікамі. Вельмі цікавым і цудоўным выдалася падарожжа ў свет беларускай мовы.

Бароўская С.І.,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”