Беларускамоўны дзень у першай малодшай групе “Дрэвы і кветкі Беларусі”
18.04.2024
Кожны чацвер у нашым дзіцячым садку гучыць родная беларуская мова. 18 красавіка ў ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Гацавічы” прайшоў чарговы беларускамоўны дзень у першай малодшай групе № 1 па адукацыйнай галіне “Дзіця і прырода” на тэму “Дрэвы і кветкі Беларусі”.
Мэтай занятка было выхаванне любові да Радзімы, беражлівых адносін да прыроды роднага краю, сістэматызацыя ведаў аб дрэвах, кветках і іх патрэбах і карысці для чалавека, фарміраванне ўмення разумець і ўжываць у мове беларускія словы.
У ходзе занятку хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб раслінах роднага краю – дрэвах і кветках. Адгадвалі загадкі, разглядалі розныя дрэвы і кветкі, як на малюнках, так і на ўчастку дзіцячага саду. Таксама, дзецям спадабаліся розныя гульні па тэме, такія як: дыдактычная гульня на ліпучках “Знайдзі цень кветачкі”, вяртушкі “Дрэвы”, беларуская хараводная гульня “Грушка”, беларуская руховая гульня “Ліскі”.
Маленькія выхавацы з вялікім задавальненнем і цікавасцю прымалі ўдзел у занятку, гулялі ў гульні і ў канцы атрымалі падарункі ў выглядзе беларускіх кветачак, якія з захапленнем пажадалі падарыць сваім матулям.
Бобка Юлія Аляксандраўна,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Гацавічы”