Вясёлая Масленіца ў дзіцячым садзе
07.03.2024
У ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Ганцавiчы» кожны чацвер месяца праводзiцца беларускамоўны дзень. У гэты дзень дзецi i дарослыя стараюцца размаўляць на беларускай мове, праводзяць заняткi, гутаркi, чытаюць казкi.
Масленіца - самае вясёлае, шумнае, любімае, народнае свята. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы. Усе дзеці ведаюць пра Масленіцу, пра бліны, якія трэба есці і пра пудзіла, якое трэба спальваць. Але ведаць гэта адно, а ўбачыць, а яшчэ лепш паўдзельнічаць у гэтым, зусім іншая справа. Выхавальнікі спецыяльнай малодшай групы для дзяцей з ЦПМ звяртаюць увагу дзяцей да народных вытокаў, каранёў нашых, абрадаў, традыцый і звычаяў. Падчас свята ўсе дзеці адправіліся на пошукі вясны, сустрэцца з доўгачаканай вясной-чырвонай. Для яе яны спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды, гулялі ў вясёлыя гульні.
Традыцыйна свята скончылася чаяваннем: ласаваннем смачнымі і духмянымі блінамі. Святам усе засталіся вельмі задаволеныя.