Беларускамоўны дзень
08.02.2024
8 лютага ў «Дзіцячым садзе №4 г.Ганцавічы» прайшоў беларускамоўны дзень ў першай малодшай групе № 1 па адукацыйнай галіне “Развіцце беларускага маўлення і культура маўленчых зносін”. Тэма: «Дзікія жывёлы Беларусі».
Мэтай занятка было: фарміраваць уменне правільна называць дзікіх жывёл па беларуску; замацоўваць уменні правільна трымаць аловак; выхоуваць цікавасць і клопат да дзікіх жывёл.
У ходзе занятка выхаванцы даведаліся аб дзiкiх жывёлах роднага краю, разгадалі загадкі, склалі карцінкі, адказалі на пытанні, размалявалі малюнкі. Так сама дзеці з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях «Адзiн –многа», «Знайдзі цень». Выхаванцы актывiзавалi слоўнiкавы запас па тэме занятка, даведаліся, як гучаць назвы дзікіх жывёл на роднай мове.
Мэтай беларускамоўнага дня з'яўляецца - далучэнне дзяцей да роднай мовы.