“Музычная шкатулка”
25.01.2024
У ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” кожны чацвер праходзіць беларускамоўны дзень. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень, усе работнікі размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове.
25 студзеня 2024 года з выхаванцамі сярэдняй групы праведзены беларускамоўны дзень на тэму “Музычная шкатулка”.Гульнявая праграма, якую падрыхтавала Наталля Міхайлаўна Кляўчэня, музычны кіраўнік ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” , уключала ў сябе: музычна-рухальныя гульні, музычна-дыдактычныя гульні і гульню на дзіцячых музычных інструментах.На працягу ўсяго дню дзеці знаёміліся з беларускімі музычнымі інструментамі: дудка, гармонік, барабан, цымбалы, трашчоткі, лыжкі і свістулькі, колавая ліра і з беларускімі гульнямі: “Лянок”, “Вожык і мышы”, “Заінька”, “Лапаць”.
Музычныя гульні даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы Мы лічым, што дзякуючы такім занякам, у дзяцей узрастае цікавасць да беларускай народнай культуры, значна пашыраецца слоўнікавы запас, а самае галоўнае, што мы прывіваем любоў да Радзімы.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”
Курылік Ганна Рыгораўна