Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

У свеце казак!

14.12.2023

Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для развіцця беларусскага маўлення дзяцей, бо менавіта ў гэты прамежак жыцця фарміруецца цікавасць да моўных зносін на роднай мове.

Выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”спецыяльнай другой малодшай группы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы завіталі ў госці да цеткі Алены, якая прапанавала падарожнічаць па беларускім народным казкам, а таксама пагуляць ў дыдактычныя гульні “Хто жыве ў казцы”, “Падбяры пару”, “Схавай мышку”. Дзеці з вялікім задавальненнем і цікавасцю разглядвалі сюжэтныя карцінкі, згадвалі казку і яе герояў, называлі казачныя персанажы і прадметы, складвалі з карцінак-пазлаў па ўзоры сюжэтную карцінку, аб'ядноўвалі карцінкі ў лагічныя пары ў адпаведнасці з сюжэтам казкі. Выхаванцы адчувалі сябе сапраўднымі шукальнікамі. І хоць знаходзіць казачных звяроў на малюнку не так ужо і складана, але для дзяцей ва ўзросце 3-4 гадоў, якія яшчэ добра не запомнілі казачныя вобразы, не замацавалі ў слоўніку іх назвы, гэтыя гульні выступаюць у якасці сапраўднага памочніка па ўзнаўленні і запамінанні назваў знаемых казачных вобразаў. Дзякуючы гэтым гульням у выхавальнікаў развівалася ўвага, назіральнасць, памяць, мысленне, выхоўвалася цікавасць да беларускіх народных казак.

Кожны чацвер мы з дзецьмі размаўляем на беларускай мове. Размаўляйце, калі ласка, і вы разам з намі па-беларуску!

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”

Канановіч Людміла Міхайлаўна

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи