Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Міжнародны дзень міру

21.09.2023

Кожны год 21 верасня ў нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень міру. Як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню ва ўсім свеце. Вось і ў нашым дзіцячым садку № 4 г. Ганцавічы, таксама адзначылі гэтае светлае свята!

21 верасня прайшоў беларускамоўны дзень на тэму “Мая Зямля”, дзе музычны кіраўнік Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, правяла музычны занятак з выхаванцамі сярэдніх груп. Дзеці з цікавасцю слухалі аб тым, што ўсе мы, людзі, павінны аб'яднаць свае намаганні для таго, каб захаваць мір на Зямлі. Наталля Міхайлаўна разам з выхаванцамі праспявала песню пра мір, станцавала танец “Сяброўства” і ўсе разам зайгралі на дзіцячых музычных інструментах.

Педагог патлумачыла дзецям, што значыць мір на зямлі і як важна, захоўваць яго, што можа кожны з нас зрабіць дзеля Міру ва ўсім свеце.

 

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”

Курылік Г.Р.

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи