«Мая зямля азёрная»
20.04.2023
Родны край – край азёраў глыбокіх
І чаромкавых белых завей.
Край бярозак і сосен высокіх,
Працавітых і шчырых людзей.
(Пятрусь Броўка)
У чарговы беларускамоўны дзень, у музычнай зале сустрэліся дзеці старэйшага ўзросту на забаву пад назвай “Мая зямля азёрная”, якую падрыхтавала і правяла музычны кіраўнік Кляўчэня Наталля Міхайлаўна. Мэтай мерапрыемства ўяўляе ў сабе: далучэнне дзяцей да традыцыйнай айчыннай культуры праз родную мову, праз беларускія гульні, песні, танцы. Выхоўваць пачуццё патрыятызму, гонар за сваю нацыянальную годнась, за багацце нацыянальнай культуры. Да рабят завітаў вясёлы хлопец Васіль, які разам з дзецьмі забаўляўся і весяліўся. З задавальненнем дзеці чыталі вершы, спявалі, танцавалі, ігралі на дзіцячых музычных інструментах, гулялі ў розныя беларускія гульні. Усе засталіся задаволеныя, радасныя.
Куды ні глянь – лясы шумяць,
Цвіце за полем гай,
А поле - вокам не абняць,
І гэта ўсё – мой край!
(А.Русак)
Музычны кіраўнік Кляўчэня Наталля Міхайлаўна