Беларускамоўны дзень “Зайкава хатка”
09.03.2023
Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых зносін да беларускай мовы з’яўляецца асноўнай мэтай развіцця беларускага маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Пры садзейніцтве дарослага ў дзяцей наладжваюцца беларускамоўныя зносіны пры дапамозе твораў беларускай мастацкай літаратуры.
У рамках беларускамоўнага дня да дзяцей сярэдняй группы ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы” у госці завітала бабуля Марыля. Яна прапанавала для дзяцей віктарыну “Адгадайце казку”. З вялікай цікавасцю дзеці глядзелі настольны тэатр беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”, прынялі актыўны ўдзел у інсцэніроўцы ўрыўкаў з гэтай казкі. З задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні: “Шэры кот”, “Заінька” і “Ліскі”.
Выкарыстанне гэтых метадаў і прыёмаў садзейнічае выхаванню ў дзяцей цікавасці да беларускай народнай творчасці, да роднай мовы. Спрыяе развіццю мыслення, уяўлення, памяці і рэчы.
Турко Таццяна Лявонаўна,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г.Ганцавічы”