Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Беларускамоўны дзень “Шануй сваю мову”

15.12.2022

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 4г. Ганцавічы” традыцыйна, кожны чацвер, праходзіць дзень роднай мовы.

На працягу ўсяго дня выхавальнік сярэдняй спецыяльнай групы Валуевіч Марына Валер’еўна праводзіла з дзецьмі розныя цікавыя гульні, гутарыла з дзецьмі, чытала казкі беларускіх пісьменнікаў, вершы В.Жуковіча “Родная мова”, “Мы-беларусы”, пацешкі на беларускай мове, а таксама правяла гутарку-размову “Шануй сваю мову”, дзе дзеці знаёміліся з новымі словамі на роднай мове і замацоўвалі ўжо знаёмыя.

Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.


 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи