03.11.2022
Мая краіна – Беларусь!

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свете божым

Гэтых светлых берагоў,

Дае бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных.

У ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” 3 лістапада 2022 года прайшоў беларускамоўны дзень.Такія дні дазваляюць выхаванцам бліжэй пазнаёміцца са звычаямі беларускага народа і моўнымі сродкамі роднай краіны, у якой яны нарадзіліся.

Да дзяцей старэйшай группы завітала Гаспадынька. Яна прыйшла ў госці, каб паведаміць цікавыя звесткі пра Беларусь. Прынесла з сабою карцінкі серыі “Старонкі роднай зямлі”, “Твая сталіца”, “Архітэктура Мінска”. Гаспадынька прапанавала выхаванцам пагуляць у розныя дыдактычныя гульні “Збяры карту Беларусі”, “Назаві правільна”, “Прэла-гарэла” і іншыя. Дзецям вельмі спадабалася, яны замацавалі веды аб геаграфічным становішчы Рэспублікі Беларусь, яе сталіцы — горадзе Мінск, а таксама аб славутасцях сталіцы.