03.03.2022
Масленіца ў ДУА "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы"

У ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” кожны чацвер праходзіць беларускамоўны дзень. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень, усе работнікі размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове.

Мэтай беларускамоўных дзён з'яўляецца - далучэнне дзяцей да беларускіх традыцый, да роднай культуры.

У гэты чацвер прайшло свята “Масленіца”у другой малодшай групе №1, на якім адбылося знаёмства з беларускім народным святам “Масленіца”, яе значэннем, сімваламі, традыцыямі. У ходзе свята выхоўвалася паважлівае стаўленне да традыцый беларускага народа і любоў да роднага краю.

выхавальнік дашкольнай адукацыі

Лойка Анастасія Генадзьеўна