Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Беларускамоўны дзень у ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”

28.10.2021

Родны куток беларускага краю,
Лепей цябе зямлі я не маю,
Тут усе знаема: і росны, і поле,
Сэрцу вядома – тут лепшая доля.
Родны мой край беларускай зямлі,
Доўга красуйся, прыгожа жыві!

Дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд для авалодвання дзецьмі элементаў беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

Кожны чацвер у ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” праходзiць беларускамоўны дзень, калі ўсе работнікі і выхаванцы на працягу гэтага дня размаўляюць па-беларуску, вывучаюць нацыянальныя звычаі і традыцыі.

28 кастрычніка з выхаванцамі спецыяльнай старэйшай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення быў праведзены музычны занятак на беларускай мове. Дзеці на занятку праспявалі песню “Зайграй мне, дударочку”, гралі на музычных інструментах, такіх як свісцёлка, лыжкі, трашчотка, дудачка, гармонік і бубен. Гулялі ў беларускія народныя гульні «Верабей», «Ручаёк», «Шастак», падчас якіх фарміраваліся паводзіны дзіцяці, рысы яго асобы, выхоўвалi пачуццё дружбы, калектывізму, развівалі разумовыя і творчыя здольнасці выхаванцаў.

Дзякуючы такiм заняткам у дзяцей узрастае цiкавасць да беларускай народнай культуры, значна пашыраецца слоўнiкавы запас. Дзецi мацнеюць духоўна, пачынаюць усведамляць сябе грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, і самае галоўнае – дзецям вельмі падабаецца прымаць удзел у беларускiх народных гульнях, спяваць песнi і выконваць беларускiя народныя танцы. 

Музычны кіраўнік

ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы”

Ніна Іванаўна Жыгун

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи