Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

“Ад зярнятка да каравая”

06.05.2021

6 мая 2021 года ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” у рамках правядзення беларускамоўнага дня выхавальнік дашкольнай адукацыі Наумік Алеся Аляксандраўна правялала занятак з выхаванцамі сярэдняй групы па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму “Ад зярнятка да каравая”.

Занятак пачаўся з сюрпрызнага моманту і рашэння праблемнага пытання: “Адкуль жа бярэца хлеб?”. Выхавальнік прапанавала дзецям даведацца,  як з’яўляецца хлеб пры дапамозе прагляду прэзентацыі на мультымедыйнай устаноўцы. Яны пазнаёміліся, як хлеб вырошчвалі ў даўніну і ў цяперашні час, замацавалі веды аб доўгім шляху ад поля да стала, а таксама даведаліся, што хлеб — гэта вынік працы многіх людзей. На працягу занятка выхаванцы знаеміліся з новымі прафесіямі хлебароба, даведаліся пра значэнне хлеба ў жыцці кожнага чалавека, пра тое, што хлеб з’яўляеца штодзённым прадуктам харчавання. На занятку ў дзяцей развівалася ўвага, памяць; выхоўваліся любоў і павага да працы дарослых, беражлівыя адносіны да хлеба.

Выхаванцы з задавальненнем праглядзелі казку “Легкі хлеб”, а затым успомнілі прыказкі і прымаўкі па тэме і гулялі ў народныя гульні. Дзецям было вельмі цікава і пазнавальна.

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи