Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Фальклорнае свята «Гуканне Вясны»

23.04.2021

Сёння ў садзе нашым свята.
І дзяцей сабралося багата.
Сонейка ярчэй заззяла,
Птушка ў садзе заспявала.

Пасля доўгай халоднай зімы ўсе з нецярпеннем чакаюць прыгажуню-вясну, з яе ласкавым цёплым сонейкам, птушыныя спевы, якія лічыліся прадвеснікамі вясны. Гаспадыні пяклі жаваранкаў з цеста, тым самым прыцягваючы вясну.

22 красавіка 2021 года у ДУА “Яслі сад № 4 г. Ганцавічы” у сярэдняй групе прайшло свята «Гуканне вясны». Вясёлымі заклічкамі “Гэй, Вясна, прыйдзі” дзеці паклікалі да сябе прыгажуню-Вясну, якой была Бобка Яўгенія Сяргееўна. Выхаванцы вадзілі з ёй карагод “Вясна прыйшла”, спявалі вяснянкі “Сонейка-сонца”, гралі на музычных інструментах кампазіцыю па матывах беларускіх народных песень. Гулялі ў беларускія народныя гульні “Скача жабка”, “Прэла-гарэла”, “Бусел”, адгадвалі загадкі, танцавалі беларускі танец “Лявоніха”.

Вясна-красна пакружылася з дзецьмі ў карагодзе, пагуляла і напрыканцы пачаставала дзяцей беларускімi цукеркамі. Свята, несумненна, прыўнесла ў жыццё дзяцей атмасферу вясновай радасці і шчасця. Усе засталіся вельмі задаволены.

Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем традыцыі нашых продкаў.

Музычны кіраўнік

Жыгун Ніна Іванаўна

 

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи