“Мы танцуем і гуляем!”
25.03.2021
“Танцавалі мы “Гапак”, танцавалі “Рускую”.
Запрашаем паглядзець нашу “ Беларускую”.
Вось такімі словамі запрасілі дзяцей старэйшых груп Васілінка (Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, музычны кіраўнік) і Васілёк (Цішчанка Людміла Анатольеўна, кіраўнік фізічнага выхавання) у музычную залу. Беларускамоўны дзень у ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” быў незвычайны. Музычны кіраўнік Наталля Міхайлаўна правяла музычны занятак-забаву пад назвай “Мы танцуем і гуляем!”, які быў накіраваны на музычна-рытмічную дзейнасць выхаванцаў. Дзеці былі ў беларускіх касцюмах, што ўжо задало настрой на працяг знаёмства з беларускай культурай і мовай. Самыя галоўныя героі расказалі і паказалі элементы танцавальных рухаў. Дзеці з зацікаўленнасцю слухалі і актыўна прымалі ўдзел у музычна - рытмічнай дзейнасці. Выхаванцы пераймалі пэўны вобраз і асвоілі, такім чынам, танцавальныя рухі. Самастойна выконвалі беларускія народныя танцы “Крыжачок”, “Трасуха”, “Полька Янка”. Выкарыстоўваючы мультымедыйную ўстанўку Васілінка распавяла дзецям пра сюжэтныя танцы, якія спалучаюць музыку, рухі і драматызацыю. А таксама пра разнавіднасць беларускіх касцюмаў, звярнула ўвагу на прыгажосць рухаў, магчымасці мовы жэсту, мімікі, дынамікі танца і інш.
Музычны занятак – забава “Мы танцуем і гуляем!” прайшоў цікава, пазнавальна і надхнёна. Выхаванцы пад вялікім ураджаннем і ўзнёслым настроем вярнуліся ў свае групы.
Такім чынам, у нашай дашкольнай установе выхаванцы праяўляюць вялікую цікавасць да музыкі, таму педагогі ўдзяляюць належную ўвагу развіццю музычных здольнасцей дзяцей у розных відах дзейнасці, у тым ліку і музычна-рытмічнай; імкнуцца, як мага часцей, ствараць сітуацыі для танцавальнай імправізацыі дашкольнікаў, фарміруючы ўменне перадаваць вобраз героя рухамі і танцамі. З дапамогай музычна-рытмічнай дзейнасці развіваць ў дзяцей пластычнасць, выразнасць, артыстызм і фантазію.
Музычны кіраўнік
ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”
Кляўчэня Наталля Міхайлаўна