Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Народныя казкі – найбагацейшы скарб!

11.02.2021

Дашкольнае дзяцінства – залатая пара ў жыцці кожнага чалавека. Менавіта ў гэтым узросце фарміруецца здольнасць да складаных відаў дзейнасці, закладваецца агульны фундамент пазнавальных здольнасцей.

Гэта самы спрыяльны час для выяўлення і развіцця творчасці, фантазіі, уяўленняў, магчымасцей для найбольш поўнага развіцця дзіцяці.

Дашкольнае выхаванне закладвае асновы моўнай культуры дзіцяці. Найважнейшым сродкам з’яўляецца родная беларуская мова. Змалку, паступова, праз засваенне роднай мовы выхаванцы знаёмяцца з духоўнымі каштоўнасцямі, свайго народа, авалодваюць скарбамі нацыянальнай культуры, зацікаўленасцю к родным словам.

Адным з важных шляхоў творчага пазнання рэчаіснасці з’яўляецца казка. Народныя казкі – найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з’явамі. Казка вучыць сумленнасцi, сцiпласцi, працавiтасцi, душэўнай чуласцi i дабрынi. Уплывае на мову дзяцей, дапамагае iм адчуць прыгажосць роднага слова, мудрасць народа. Яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх маралі, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здольнасці. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.

Сёння, 11 лютага, у рамках беларускамоўнага дню ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” музычны кіраўнік Жыгун Ніна Іванаўна з выхавальнiкамi сярэдняй групы паказалі казку «Зайкава хатка» і былі актыўнымі гледачамі яе інсцэніроўкі. Галоўнымі героямі былі Зайка, Ліса, Воўк, Мядзведзь, Певень, які дапамог зайчыку вярнуць сваю хатку. У канцы ўсе дзеці разам праспявалі песню пра дружбу.

Мерапрыемства пакінула мноства яркіх уражанняў у выхаванцаў і добры настрой.

Шануйце мову родную! Багатую і мілагучную!

Музычны кіраўнік

ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”

Жыгун Ніна Іванаўна

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи