Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Перамога ў раённым турыстычным злёце сярод рабочай моладзі калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый

25.06.2019

22 і 23 чэрвеня 2019 года ў вёсцы Гута праводзіўся раённы турыстычны злёт, які быў арганізаваны з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця шляхам прыцягнення моладзі да актыўнага адпачынку і рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам.

На падставе Палажэння раённага выканаўчага камітэта была створана каманда з ліку работнікаў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» і Ганцавіцкага РАНС – «Надзвычайны Сад».

У склад каманды ўвайшлі: Бабко Я.С., Велеясюк М.А., Жыгун Н.І., Жыгун В.І., Коўш А.В., Коўш Д.І., Комель Т.І., Лойка В.В., Лойка А.С., Мелехавец А.Ю., Муха І.А., Плакса І.В., Садавая М.І., Цішчанка Л.А., Цыбулька А.А.

Па выніках спаборніцтваў каманда «Надзвычайны Сад» заняла 1 месца і ўзнагароджана кубкам пераможцаў турслёта-2019, а таксама граматамі:

1 месца ў раённым турыстычным злёце

1 месца ў фігурным ваджэнні веласіпеда

1 месца па валейболе

2 месца па тэхніцы пешаходнага турызму

2 месца па спартыўным арыентаванні

3 месца ў начным арыентаванні

3 месца ў конкурсе візітных картак

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы