Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

«За бяспеку разам»

29.10.2021

У ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» з 18 па 29 кастрычніка 2021 года праводзілася рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэтай акцыі з'яўлялася зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку у сельскай мясцовасці; павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі; ўмацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Інфармацыя аб правядзенні рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» размешчана на інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі. Для бацькоў выхаванцаў у кожнай узроставай групе размешчана інфармацыя і памяткі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. Праведзена абследаванне ўмоў жыцця і выхавання дзяцей у сем'ях, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетных сем'ях. Звярталася ўвага на захаванне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў, электрапрыбораў, наяўнасць спраўных пажарных апавяшчальнікаў, электраправодкі, жыллёва-бытавых умоў сям'і.

З бацькамі непаўналетніх праведзены прафілактычныя гутаркі па пытаннях недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей ў небяспецы (арт. 159 КК «Пакіданне ў небяспецы»).

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы