Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Музычна-спартыўнае свята «Восеньскае падарожжа»

29.10.2021

У Лістапада, яркае,

Што за цуд, спытаем? -

На дары багатае

Пара года восень.

Традыцыйна ў дашкольнай установе праходзяць дзіцячыя восеньскія святы. Для дзяцей гэта мора ўсмешак і весялосці, хоць і кажуць, што восень - унылая пара.

29 кастрычніка 2021 года ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» у старэйшай групе і спецыяльнай старэйшай групе для дзяцей з ТНР прайшло музычна-спартыўнае свята «Восеньскае падарожжа».

У госці да дзяцей прыйшла гарэзная рознакаляровая вітамінка (Літвіновіч Алена Мікалаеўна, кіраўнік фізічнага выхавання). Яна правяла з выхаванцамі вясёлую тэматычную размінку і прапанавала падзяліцца на дзве каманды «Салацікі» і «Кампоцікі». Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў вясёлыя гульні «Восеньскі парашут», «У лес па грыбы» і спаборнічалі «За журавінамі праз балота», «Бег парамі пад парасонам», «Перанясіце бульбу ў лыжцы».

Да дзяцей на свята зазірнула сама прыгажуня Восень (Багрова Юлія Сяргееўна, настаўнік-дэфектолаг). Выхаванцы для яе прачыталі вершы, праспявалі песню «Восеньскія падарункі», выканалі танцы «Лісцікі-лістапад», «Кропелькі-спружынкі». А самым яркім і запамінальным эпізодам стаў сюрпрызных момант - кошык з яблыкамі ад восені для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак!

На двары пахмурна і холадна, не хапае сонечнага цяпла, а ў нас у музычным зале панавала цёплая, добразычлівая атмасфера. Ребята атрымалі велізарную радасць ад свята, шмат яркіх уражанняў і станоўчых эмоцый.

Жыгун Ніна Іванаўна,

музычны кіраўнік

Літвіновіч Алена Мікалаеўна,

кіраўнік фізічнага выхавання

ДУА "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы»

 

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы