Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Спартыўнае свята «Карусель бяспекі»

27.10.2021

Асвоіць правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы дапамагаюць наглядныя дапаможнікі, пацешныя гульні, і эстафеты. Самым галоўным з'яўляецца бяспека і здароўе дзяцей. Таму ва установе заўсёды актуальна навучанне дзяцей ПДР, і уменням правільна сябе паводзіць у розных сітуацыях. Дзякуючы розным мерапрыемствам і заняткам, якія праводзяцца ў гульнявой форме, выхаванцы лепш засвойваюць правілы бяспечных паводзін.

27 кастрычніка 2021 года ў «ДУА Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» прайшло спартыўнае свята «Карусель бяспекі», прысвечанае правілам пажарнай бяспекі і прафесіі выратавальнік, у якім прынялі ўдзел выхаванцы сярэдніх груп.

Асноўная мэта свята - у гульнявой форме замацаваць веды аб правілах дарожнага руху і пажарнай бяспекі.

У пачатку мерапрыемства з выхаванцамі была праведзена вясёлая рытмічная гімнастыка, каб падрыхтаваць арганізм выхаванцаў да большай нагрузкі, а таксама падняць эмацыйны фон. Выхаванцам было прапанавана з дапамогай эстафет паўтарыць і замацаваць правілы пажарнай бяспекі і правілы дарожнага руху. Далей дзеці адгадвалі загадкі пра дарожныя знакі.

Дзеці падзяліліся на 2 каманды «Выратавальнікі» і «Пажарныя». Выхаванцы сярэдніх груп спаборнічалі ў такіх эстафетах як: «Веласіпедысты», «Аўтадром», «Перавоз пасажыраў», «Выклік пажарных», «Збор пажарнай каманды», «Выратуй жывёл». Ва ўсіх эстафетах ўдзельнікі праяўлялі свой спрыт і цягавітасць.

У завяршэнні мерапрыемства з выхаванцамі была праведзена рухомая гульня на ўвагу «Святлафор», з дапамогай якой дзеці замацавалі сігналы святлафора.

На працягу ўсяго свята дзеці былі актыўнымі. З вялікім інтарэсам і задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх гульнях і эстафетах. А самае галоўнае атрымалі зарад бадзёрасці і замацавалі свае веды па правілах пажарнай бяспекі і правілах дарожнага руху.

кіраўнік фізічнага выхавання

ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы»

Цішчанка Людміла Анатольеўна

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы