Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы"

11.10.2021

Кнурэнка Лілія Іосіфаўна, педагог-псіхолаг ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы», якая адбылася 8 кастрычніка 2021 года ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі ».

Педагог прыняла ўдзел у рабоце секцыі: «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная каштоўнасць дашкольнага дзяцінства: сучаснае дзіця ў адукацыйнай сістэме», якую праводзілі Старавойтаў Леанід Яўгенавіч, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат фізіка-матэматычных навук дацэнт; Гусакова Таццяна Паўлаўна, метадыст аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».

Матэрыял на тэму: «Пясочная тэрапія ў працы педагога-псіхолага», аўтарам якога з'яўляецца Кнурэнка Л.І., быў апублікаваны ў праграме і зборніку тэзісаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Аргкамітэтам канферэнцыі Кнурэнка Ліліі Іосіфаўне, педагогу-псіхолагу ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» выдадзены сертыфікат удзельніка і аўтара апублікаванага матэрыялу ў зборніку міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы