Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

07.10.2021

6 кастрычніка 2021 года ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» адбыўся сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі з прысутнасцю гасцей, у асобе Собаль Святланы Георгіеўны, старшыні Ганцавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. На сходзе заслухоўваліся справаздачы: Бароўскай Святланы Іванаўны, старшыні прафкама, аб працы прафсаюзнага камітэта ППА ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» за справаздачны перыяд з 26.02.2019 па 05.10.2021, Ільюкевіч Таццяны Васільеўны, старшыні рэвізійнай камісіі аб рабоце рэвізійнай камісіі за справаздачны перыяд з 26.02.2021 па 05.10.2021.

Праводзімую работу па ахове працы прэзентавала Навумік Алеся Аляксандраўна, старшыня грамадскай камісіі па ахове працы.

Дайлід Лідзія Канстанцінаўна, намеснік старшыні прафкама, адказная за работу з ветэранамі працы, ярка раскрыла дзейнасць прафсаюзнага камітэта ў рабоце з ветэранамі працы і іх актыўным удзеле ў мерапрыемствах дашкольнай установы.

Бобка Яўгенія Сяргееўна, старшыня спартыўна-аздараўленчай камісіі ў сваёй справаздачы паведаміла пра актыўны ўдзел усіх членаў прафсаюза ў спартыўна-аздараўленчых мерапрыемствах, так як здароўе - гэта бясцэнны здабытак не толькі кожнага чалавека, але і ўсяго грамадства.

Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, старшыня культурна-масавай камісіі, звярнула ў сваей справаздачы ўвагу на актыўны ўдзел членаў прафсаюза ў культурна-масавых агульнасадовых, раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах: ўшанаванне юбіляраў, удзел у конкурсах, выставах, экскурсіях, канцэртах, выступах, святах, віншаваннях, турнірах, майстар-класах, марафонах, канферэнцыях і інш.

Гарагляд Людміла Іванаўна, загадчык, асвятліла пытанне сацыяльнага партнёрства прафсаюзнага камітэта і адміністрацыі. Сацыяльнае партнёрства з'яўляецца асновай паспяховай работы дашкольнай установы.

Собаль Святлана Георгіеўна, старшыня Ганцавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі адзначыла высокі ўзровень работы прафсаюзнага камітэта і ўзнагародзіла Бароўскую Святлану Іванаўну, старшыні прафкама, падзячным лістом Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел у дзейнасці галіновага прафсаюза, значны асабісты ўклад у рэалізацыю статутных задач, працу па забеспячэнні працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.

Па выніках сходу, прынята рашэнне: прызнаць працу першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі здавальняючай.


 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы