Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Бадзёры ранак!

06.08.2021

30 ліпеня 2021, у рамках рэалізацыі праекта «Ганцавічы - здаровы горад» на стадыёне ДЮСШ Ганцавіцкага райвыканкама адбылася чарговая зарадка для ўсіх жадаючых жыхароў нашага горада.

У ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы», сумесна з ДУ «Ганцавіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» з 2017 года рэалізоўваецца комплекс карэкцыйных медыка-гігіенічных мерапрыемстваў «Здаровы дзіцячы сад», таму працаўнікі дашкольнай установы, на чале з загадчыкам Гарагляд Людмілай Іванаўнай, заўсёды прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах якія праводзяцца ў горадзе, такіх як велапрабег, турслёт, Ганцавіцкая лыжня, ​​раённая спартакіяда "Вертыкаль", спартыўна-масавае мерапрыемства па выкананні нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь і інш.

Фізічныя практыкаванні могуць замяніць мноства лекаў, але ні адно лякарства ў свеце не можа замяніць фізічныя практыкаванні ...

(Анджэла Мос)

Так што, займайцеся зарадкай, сябры!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы