Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

«За здароўем у дзіцячы сад»

08.09.2020

У рамках правядзення Тыдня спорту і здароўя, які праходзіў з 7 па 11 верасня 2020 года ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» ў сераду 9 верасня 2020 года адбыўся Дзень здароўя пад назвай «За здароўем у дзіцячы сад».

Дэвізам дня сталі такія словы: «Я і дома і ў садзе з фізкультураю сябрую!». Усе выхаванцы ўжо з раніцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі Дня здароўя, займаючыся аздараўленчай гімнастыкай «Весёлая фізкультура», якая спрыяе ўмацаванню і захаванню здароўя выхаванцаў, фарміраванні правільнай паставы і вестыбулярнага апарата.

З выхаванцамі былі праведзены гутаркі аб захаванні і ўмацаванні здароўя, падчас якіх дзеці распавялі якія гігіенічныя працэдуры трэба выконваць, ці трэба выконваць рэжым дня, а таксама якая гародніна і садавіна карысныя для здароўя.

Да дзяцей у госці прыходзілі героі - Весялінка, у ролі якой была Жыгун Ніна Іванаўна - музычны кіраўнік; Ігрулька, ролю выконвала Бобка Яўгенія Сяргееўна - кіраўнік фізічнага выхавання; клоўн Пятрушка ролю якога гуляла Цішчанка Людміла Анатольеўна - кіраўнік фізічнага выхавання. Выхаванцы розных узростаў з задавальненнем прымалі ўдзел у заданнях, якія падрыхтавалі казачныя героі. Дзеці гулялі ў гульні: «Бяздомны заяц», «Вясёлы валейбол», «Лавішкі з хвосцікамі», «Парашут» і інш. Выхаванцы атрымалі вялікі зарад бадзёрасці і весялосці, а таксама шмат станоўчых эмоцый!

Кіраўнік фізічнага выхавання

Цішчанка Людміла Анатольеўна

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы