Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Дзень ведаў у ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы»

01.09.2020

Творчы калектыў ДУА «Яслі-сад №4 г.Ганцавічы» віншуе ўсіх - дзяцей, бацькоў, дружны калектыў са святам - 1 верасня!

Гэты дзень адкрывае новы навучальны год, хай ён будзе займальным, цікавым і прынясе новыя веды, адкрыцці і новых сяброў!

1 верасня празвінеў званок ва ўсіх школах, а наш дзіцячы сад шырока расчыніў свае дзверы для выхаванцаў. Сумесна са святам «Дзень ведаў» была адкрыты «Тыдзень бяспекі дарожнага руху» ва установе, якая праходзіць з 31.08.2020г. па 05.09.2020г.

Дзіўнае і цудоўнае свята Дзень ведаў у дзіцячым садзе, магчыма, не такі ўрачысты і хвалюючы, як у школе, але ад гэтага не менш важны. Дзеці сабраліся пасля летняга адпачынку ў музычнай зале ўстановы. Усе выраслі, загарэлі, адпачылі і прыйшлі ў свой родны дзіцячы сад. Пачынаецца новая паласа ў іх жыцці: заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш спазнаць навакольны свет, чаму-небудзь навучыцца, пазнаць сябе, вызначыць свае інтарэсы. Нехта ў гэты дзень упершыню прыйшоў у дзіцячы сад, нехта бег на сустрэчу са сваімі сябрамі, а ў дзяцей старэйшых груп - гэта апошні перад школай год - адказны, насычаны. Першы дзень новага навучальнага года прайшоў, як заўсёды ярка і эмацыйна. Падрыхтавала і правяла свята «Дзень ведаў» Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, музычны кіраўнік.

У рамках правядзення Тыдня бяспекі дарожнага руху, разам з дзецьмі ўспомнілі правілы бяспекі дарожнага руху, замацавалі веды аб дарожных знаках, пра сігналы святлафора і інш. На свята да дзяцей прыйшлі “Рыжык” (Цішчанка Людміла Анатольеўна, кіраўнік фізвыхавання) і “Ігралачка” (Жыгун Ніна Іванаўна, музычны кіраўнік). Выхаванцы разам з выхавацелямі ўдзельнічалі ў гульнях-спаборніцтвах, разгадвалі загадкі, спявалі песні, танцавалі, шмат жартавалі і смяяліся. Вось так весела, цікава і святочна пачаўся новы навучальны год у нашым дзіцячым садзе. Віншаванне ад герояў прымалі ўсе выхаванцы дашкольнай установы.

Выхаванцы атрымалі велізарную радасць ад святочнага дня, шмат яркіх уражанняў і станоўчых эмоцый.

Кляўчэня Наталля Міхайлаўна,

музычны кіраўнік

ДУА "Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы»

 

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы