Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

«Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся!»

30.06.2020

Як выдатна, што нехта і калісьці

Вырашыў хлопцам радасць падарыць!

Для гэтага ўсяго толькі было трэба

Наш лагер «Веселята» нам адкрыць!

Вось і падышло да свайго завяршальнага этапу знаходжанне дзяцей у летнім аздараўленчым лагеры «Веселята». Шмат цікавага было ў плыні змены: гульні на свежым паветры, віктарыны, конкурсы, розныя мерапрыемствы, такія як: «Добры дзень, лагер», «Спорт-шоу», «Падарожжа ў краіну рухомых гульняў», «Беларусиада», «Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся!».

У дзень закрыцця лагера 29 чэрвеня 2020 года хлопцам не было калі сумаваць, бо іх чакалі разнастайныя гульні, конкурсы, вандроўкі разам з феяй (захавальніца чароўнага ключа - Бобка Яўгенія Сяргееўна, кіраўнік фізвыхавання) і вядучай (Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, музычны кіраўнік). На свяце дзеці з задавальненнем чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, падарожнічаючы па станцыях. І вядома ж за ўсе старанні Фея перадала дзецям чароўны ключ, каб разам зачыніць лагерную змену.

У заключэнні свята дырэктар лагера Багрова Святлана Іванаўна ўручыла дзецям дыпломы за перамогу ў намінацыі па выніках лагернай змены, а таксама памятны сувенір.

Мы спадзяемся, што ў дзяцей застануцца яркія і незабыўныя ўражанні ад знаходжання ў лагеры!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы