Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

«Беларусіада». Малыя Алімпійскія гульні ў аздараўленчым лагеры «Весялята»

24.06.2020

Хай яшчэ да алімпійцаў

Нам дарога далёкая,

Свае першыя медалі

Атрымалі нездарма!

23 чэрвеня штогод святкуецца Міжнародны Алімпійскі дзень. У гонар гэтага дня ў лагеры «Веселята» прайшлі малыя Алімпійскія гульні пад назвай «Беларусиада». І хай ўдзельнікі яшчэ дзеці - барацьба за алімпійскія ўзнагароды была самая сапраўдная.

Праграма Малых Алімпійскіх гульняў ўключала цырымонію адкрыцця Алімпіяды. Кіраўнік фізвыхавання, Бобка Яўгенія Сяргееўна, павітала ўсіх удзельнікаў і павіншавала з адкрыццём «Беларусіады» у аздараўленчым лагеры, пасля чаго прагучаў Гімн. У госці да дзяцей прыйшоў Алімпійскі Мішка (Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, музычны кіраўнік), які распавёў пра сімвалы і сімволіку Алімпійскіх гульняў. Гэтак жа дзеці даведаліся дзе і калі ў 2021 годзе будуць праходзіць летнія Алімпійскія гульні, якія краіны-ўдзельніцы, у якіх відах спорту будуць змагацца спартсмены. Пасля гутаркі, дзеці разам з Мішкай зрабілі размінку з гантэлямі і выйшлі на старт. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 2 каманды: «Спартсмены» і «Алімпійцы». Юныя спартсмены пераадольвалі алімпійскія эстафеты, такія як: «Перадай эстафетную палачку», «Скачкі ў мяшках», «Пераадолей перашкоду», «Футбольны фрыстайл», «Юныя баскетбалісты», «Бадмінтон», «Камбінаваная эстафета». Удзельнікі з вялікім азартам пераадольвалі ўсе перашкоды, дапамагалі адзін аднаму, перажывалі і радаваліся за кожнага спартсмена. Усе каманды паказалі свой спрыт, хуткасць, кемлівасць і імкненне перамагаць. У выніку, ва ўпартай барацьбе, перамагла дружба. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны алімпійскімі медалямі.

У працэсе спартыўнага мерапрыемства дзеці адкрылі для сябе свет спорту, свет яркі, цікавы, займальны. І ўдзельнікі, і педагогі атрымалі магутны зарад энергіі і добрага настрою ў гэты дзень.

Пройдуць гады, быць можа, хто-небудзь з іх і стане вялікім спартсменам, але цяпер для нас галоўнае - гэта тое, каб захаваць у памяці дзяцей як мага больш яркіх момантаў і каб гэтыя моманты з дзяцінства суправаджалі іх на працягу ўсяго жыцця.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы