Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Падарожжа ў краіну рухомых гульняў

18.06.2020

Якое лета?

Тысяча адказаў.

Яно ў кожнага ў нас сваё.

Тры месяцы, а колькі ў іх сакрэтаў!

Захоўваюць мары, весялосьць і цяпло.

Гульня - спадарожнік дзяцінства, а лагер - месца назапашвання вопыту гульнявой практыкі. Гульня ў лагеры - абавязковая, якая развівае дзейнасць дзяцей. З дапамогай гульняў можна лёгка праверыць арганізацыйныя здольнасці дзяцей, іх разумовае і фізічнае развіццё і ўзаемаадносіны адзін з адным. Выхаваўчы момант гульні адлюстраваны ў яе правілах.

І так, у лагеры «Веселята» прайшло вясёлае мерапрыемства пад назвай «Падарожжа ў краіну рухомых гульняў». Вядучы (Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, музычны кіраўнік) сустрэла дзяцей вясёлым прывітаннем - камунікатыўнай гульнёй «Павітацца разам». А ў госці да дзяцей прыйшла лялька «Игрулька» (Бобка Яўгенія Сяргееўна, кіраўнік фізвыхавання), якая гуляла ў спартыўныя, рухомыя і музычныя гульні: «Злаві хвост дракона», «Перадай мяч», «Паміж двух агнёў», «Вясёлы валейбол» , «Даганялкі», гульня з паскарэннем «Рабі як я!», «Ку-ку», танец-гульня «Лавата», «Парашут». А яшчэ дзеці выконвалі гульнявыя заданні і адгадвалі вясёлыя путанки-загадкі.

На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці актыўна і з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх гульнях. Быў створаны пазітыўны настрой, святочная атмасфера, таму час, праведзены разам, прайшоў весела, забіяцка і цікава! Бо рухомыя гульні забяспечваюць радасць руху, даюць зарад бадзёрасці, здымаюць стомленасць і адначасова забяспечваюць сяброўскія адносіны, фармуюць дзіцячы калектыў.

                                                  Бобка Яўгенія Сяргееўна,

                                                        кіраўнік фізічнага выхавання

                                                             Кляўчэня Наталля Міхайлаўна,

                                     музычны кіраўнік

                                                             ДУА "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы»

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы