Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

«Урокі здаровых зубоў»

18.03.2021

У рамках рэалізацыі комплексу карэкцыйных медыка-гігіенічных мерапрыемстваў «Здаровы дзіцячы сад» 18 сакавіка 2021 года ў ДУА "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» прайшла серыя гутарак з выхаванцамі, на тэму «Урокі здаровых зубоў». Сечкарук Наталля Леанідаўна, медыцынская сястра УАЗ "Ганцавіцкая ЦРБ" прадэманстравала з дапамогай цацачнага макета, як правільна трымаць зубную шчотку, якія рухі ёю трэба здзяйсняць, колькі разоў у дзень трэба чысціць зубы.

У дашкольнай установе чыстка зубоў праводзіцца штодня. Пачынаючы з двухгадовага ўзросту, дзецям прышчапляецца звычка паласкаць паражніну рота пітной вадой, пасля кожнага прыёму ежы. А з трох гадоў выхаванцы чысцяць зубы зубной шчоткай з выкарыстоўваннем зубной пасты, пад медыка-педагагічным кантролем. У кожнай групе маюцца індывідуальныя прыналежнасці для гігіены паражніны рота (зубная паста, зубная шчотка, шкляначкі для паласкання паражніны рота).

Памятаеце, што выконваць гігіену паражніны рота трэба з дзяцінства. Правільная чыстка зубоў - залог здароўя. Гэта не толькі прафілактыка стаматалагічных захворванняў, але і эстэтычная прыгажосць!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы