Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Дзень бяспекі дарожнага руху

18.03.2021

У рамках правядзення Дня бяспекі дарожнага руху 18 сакавіка 2021 года ў ДУА "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» Бобка Яўгенія Сяргееўна, Цішчанка Людміла Анатольеўна, кіраўнікі фізічнага выхавання правялі гульнявы занятак па вывучэнні правілаў дарожнага руху «Вывучаем гуляючы». У працэсе занятка педагогі фармавалі веды аб правілах дарожнага руху (сігналы святлафора, рух па абочынах і тратуарах, пераход праезнай часткі), замацоўвалі навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах з дапамогай дыдактычных і рухомых гульняў. Развівалі лагічнае мысленне і кемлівасць. Выхаванцы зразумелі, што на дарогах горада шмат небяспек. Таму неабходна не толькі ведаць, але і выконваць правілы дарожнага руху.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы