Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Дзень жанчын у ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы»

05.03.2021

5 сакавіка 2021 года ў ДУА "Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын.

Па добрай традыцыі ў садзе адбылася святочная спартландыя, у якой спаборнічалі 2 каманды з ліку работнікаў - «Зорка» і «Космас».

У якасці членаў журы былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы Сідарэвіч Надзея Майсееўна, Лазукова Таццяна Іванаўна, Мелехавец Таццяна Фёдараўна, а таксама Галаванава Наталля Анатольеўна і Турко Таццяна Лявонаўна.

З 22 лютага па 5 сакавіка 2021 года ў ДУА "Яслі-сад №4 г. Ганцавічы» прайшла раённая шматпрофільная акцыя «Моладзь выбірае ЗЛЖ». На працягу акцыі з выхаванцамі, бацькамі і педагогамі праводзіліся: акцыя «Тытунь - здароўю вораг», фізкультурна-музычныя святы «Будзем арміі служыць" і "Мы смелыя хлопцы»; выстава метадычных матэрыялаў на тэму: «Здаровы лад жыцця»; заняткі з элементамі трэнінгу: «Як быць упэўненым педагогам»; анкетаванне бацькоў на тэму: «Умовы ладу жыцця ў сям'і".

У ходзе святочнага мерапрыемства былі падведзены вынікі. Самыя актыўныя ўдзельнікі дашкольнай установы ўзнагароджаны падзячнымі лістамі.

У конкурсе фатаграфій «Мы выбіраем ЗЛЖ» - I месца занялі старэйшая група №1 - выхавальнікі: Заяц Вольга Мікалаеўна, Клімавец Кацярына Мікалаеўна і спецыяльная малодшая група для дзяцей з ЦПМ - выхавальнікі: Коваль Таццяна Уладзіміраўна, Дайлід Лідзія Канстанцінаўна, настаўнік-дэфектолаг: Васілевіч Святлана Міхайлаўна;

II месца занялі другая малодшая група №1 - выхавальнікі: Курылік Ганна Рыгораўна, Дзенісеня Аліна Вітальеўна і другая малодшая група №2 - выхавальнікі: Валасюк Марына Леанідаўна, Дзенісеня Аліна Вітальеўна.

Па выніках спаборніцтваў перамагла - ДРУЖБА !!!

У гэты прыемны і насычаны дзень, кожны работнік атрымаў часцінку пазітыву, якую ён абавязкова падорыць родным і блізкім людзям! Са святам Вас, дарагія Жанчыны !!!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы