Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Віншуем нашых мам!

05.03.2021

З 2 па 5 сакавіка ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню жанчын. Выхаванцы ўсіх узроставых груп спявалі песні, гулялі на дзіцячых музычных інструментах, танцавалі, чыталі вершы, гулялі ў гульні. Ўрачыстую і радасную атмасферу на ранішніках стваралі музычныя кіраўнікі Кляўчэня Наталля Міхайлаўна, Жыгун Ніна Іванаўна сумесна з выхавацелямі.

Якое ж свята без вясёлых герояў ?! У госці да дзяцей прыходзілі: Карлсан, Клоун, Фея кветак, Сонейка, Вреднюка. Было вельмі весела і цікава гуляць з нашымі героямі. Яны пакінулі ў выхаванцаў моцныя ўражанні!

Не абыйшлося і без падарункаў! Для сваіх мам і бабуль дзеці падрыхтавалі падарункі, зробленыя сваімі рукамі. На такой прыгожай ноце завяршылася нашае веснавое свята, якое даставіла шмат радасці і прыемных уражанняў.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы