Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

«Як быць упэўненым педагогам»

26.02.2021

У рамках раённай шматпрофільнай акцыі «Мы за здаровы лад жыцця», якая праходзіць з 22 лютага па 1 сакавіка 2021, а так жа рэалізацыі комплексу карэкцыйных медыка-гігіенічных мерапрыемстваў «Здаровы дзіцячы сад» 25 лютага ў ДУА «Яслі-сад № 4 г . Ганцавічы» прайшлі псіхолага-педагагічныя заняткі з элементамі трэнінгу на тэму «Як быць упэўненым педагогам». Занятак правяла педагог-псіхолаг Кнурэнка Лілія Іосіфаўна.

Мэтай трэнінгу было развіццё ў педагогаў асобасных тэндэнцый, ўсведамленне матывацыйных установак, навучанне навыкам ўпэўненых паводзін, фарміраванне ўяўленняў аб такім кампаненце асобы, як упэўненасць у сабе. Мы паспрабавалі разабрацца, што за феномен упэўненасць у сабе, якія складнікі ўваходзяць у яго структуру і якімі ж правамі, як асоба валодаем мы для таго, каб паверыць у сябе і зрабіць наша жыццё крышачку больш шчаслівым.

Падчас трэнінгу былі выпрацаваны правілы групы з дапамогай мазгавога штурму. Далей праведзены інфармацыйны блок, пра тое, як развіваць упэўненасць у сабе і з якога ўзросту. Усе педагогі з зацікаўленасцю бралі ўдзел у практыкаваннях: «Псыхалягічныя траўмы дзяцінства» з праглядам відэа «Танец з унутраным дзіцем"; «Без маскі»; «Скульптура»; «Я ў табе ўпэўнены»; «Шчаслівы педагог». Удзельнікі - педагогі падзяліліся на дзве каманды, метадам АРТ-синтезтерапии абгульвалі сюжэты. Рэфлексіяй заняткі стала практыкаванне "Сэрца калектыву».

Дзякуючы такім трэнінгам калектыў дашкольнай установы становіцца яшчэ мацней, згуртаваная і пазітыўней!

Педагог-псіхолаг

ДУА "Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы»

Кнурэнка Лілія Іосіфаўна

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы