Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Казачны Новы год!

23.12.2020

Атмасфера свята пануе ў дзіцячым садзе ўвесь пераднавагодні тыдзень, і праведзеныя ранішнікі акунаюць ўсіх у казку ...

У ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» працягваюцца самыя прыгожыя, казачныя і вясёлыя навагоднія святы, якія прынесла з сабой прыгажуня-зіма. Новы год - час выканання запаветных жаданняў, і для малых чаканне навагодняга свята звязана з прадчуваннем чараўніцтва ад сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай. Выхаванцы на святочных мерапрыемствах весяліліся, з захапленнем расказвалі вершы пра зіму, разам з казачнымі героямі спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў вясёлых гульнях і навагодніх плясках. Усе дзеці атрымалі навагоднія падарункі ад Дзядулі Мароза і Снягуркі і цудоўны святочны настрой!

Спецыяльная малодшая група для дзяцей з ЦПМ

Спецыяльная сярэдняя група для дзяцей з ЦПМ

Старэйшая група № 1

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы