Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Чароўнае свята Новы год!

22.12.2020

Новы год адзін з самых любімых, вясёлых і чароўных святаў. У ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» навагоднія ранішнікі пачаліся з 21 снежня 2020 года. Прыгожа упрыгожаная зала, нарядная елка, цудоўныя казачныя героі, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка і мноства іншых казачных персанажаў чакалі выхаванцаў дзіцячага садка.

Выхаванцы акунуліся ў казачны свет, дзе іх сустрэлі Снягурка з Дзедам Марозам. Радаснай і незабыўнай для дзяцей была сустрэча з ззяючымі агнямі Ёлачкай. Дзеці пагрузіліся ў свет казак, песень, карагодаў, танцаў і гульняў з Дзедам Марозам. Усе дашкаляты з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танчылі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Ранішнікі дзецям вельмі спадабаліся, даставілі радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый!

1 малодшая група № 1

1 младшая группа № 2

Спецыяльная старэйшая група для дзяцей з ЦПМ

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы