Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

«Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі»

28.02.2020

28 лютага 2020 года ў ДУА«Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» праведзена акцыя «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі».

Сумесна з супрацоўнікамі РАНС праведзена практычная адпрацоўка дзеянняў з дзецьмі і работнікамі дашкольнай установы па эвакуацыі дзяцей і персаналу ў выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый. Дадзеная адпрацоўка спрыяе выразнаму размежаванню абавязкаў і ўзгадненні дзеянняў супрацоўнікаў на момант надзвычайных сітуацый.

У кожнай узроставай групе праведзены мерапрыемствы па прапагандзе ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці.

Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі да праблемы, а таксама зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын. Актывізацыя намаганняў усіх дзяржаўных органаў у гэтыя дні накіравана на прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва, развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы