Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Навагодняя дабрачынная акцыя «Марафон дабра»

09.12.2020

9 снежня 2020 года ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» была праведзена раённая навагодняя дабрачынная акцыя «Марафон дабра», накіраваная на павышэнне якасці жыцця дзяцей і сем'яў з дзецьмі, прасоўванне ідэі дабрачыннасці як важнага рэсурсу вырашэння сацыяльных праблем, павышэнне грамадзянскай актыўнасці жыхароў Ганцавіцкага раёна. Арганізатарам акцыі з'яўляецца раённы выканаўчы камітэт.

Выхаванцы і іх бацькі, а таксама педагогі дашкольнай установы прынялі ўдзел у акцыі, была аказана матэрыяльная дапамога дзецям (дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў; дзецям-інвалідам і дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця; дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям): цацкі, канцылярскія тавары, кнігі, наборы для творчасці, сродкі гігіены. З найлепшымі пажаданнямі і віншаваннямі падарункі былі перададзеныя ў ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ганцавіцкага раёна».

 

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы