Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Музычна-спартыўнае свята «Будзем у арміі служыць!»

20.02.2020

23 лютага ўся наша краіна адзначае свята – Дзень Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Для дашкольнікаў – гэта выдатная магчымасць яшчэ раз нагадаць дзецям пра тое, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць. Абаронцы ёсць у кожнай сям'і: дзядулі, дзядзькі, старэйшыя браты і, вядома ж, нашы любімыя таты. Мужчыны па праву лічацца абаронцамі нашай Радзімы, нашай Айчыны. Нездарма нават слова «бацька і Айчыну» пачынаюцца аднолькава: яны блізкія адзін аднаму па сэнсе.

Так, 19 лютага 2020 года ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» музычным кіраўніком Жыгун Нінай Іванаўнай і кіраўніком фізічнага выхавання Бабко Яўгеніяй Сяргееўнай было праведзена музычна-спартыўнае свята прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны пад назвай «Будзем у арміі служыць». У мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы старэйшых груп. Яны спаборнічалі ў спартыўных эстафетах, у якіх удзельнікі паказалі на колькі яны хуткія, цягавітыя, спрытныя, жаданне быць першыміспартыўныя. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды: «Танкісты» (старэйшая група № 1) і «Маракі» (старэйшая група № 2). Каманды спаборнічалі ў такіх эстафетах як: «Рота! Ўздым!», «Баявая трывога», «Снайперы», «Сапёр», «Кавалерысты наперад», «Паласа перашкод». Хлопчыкі з задавальненнем пераўвасобіліся ў салдат-навабранцаў. На працягу ўсяго свята выхаванцы выконвалі тэматычныя песні, танцавалі і былі ўзнагароджаны заслужанымі апладысментамі і ганаровымі медалямі. Усе выхаванцы на свяце атрымалі масу станоўчых эмоцый. У зале панавала атмасфера радасці і эмацыйнага дабрабыту.

Нашы хлопчыкі імкнуцца быць моцнымі, мужнымі, каб стаць сапраўднымі абаронцамі для ўсіх нас. Такімі ж героямі, як нашы таты і дзядулі. Мы ганарымся нашай краінай, нашай арміяй, нашымі абаронцамі!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы